Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьбіраюць рэчы дзецям ахвяр вайны ў Данбасе


Юлія Сьцяпанава
Юлія Сьцяпанава

«У вайны не дзіцячы твар». Акцыя дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад вайны ва Ўкраіне, пройдзе 18 верасьня ў Менску ў сядзібе БНФ.

Акцыю ладзіць актывістка «Эўрапейскай Беларусі» Юлія Сьцяпанава.

«Гэта будзе акцыя дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад вайны, у тым ліку дзецям тых, хто загінуў ці быў паранены ў зоне АТА. Будзем зьбіраць дзіцячыя рэчы, адзеньне, школьныя прыналежнасьці, харчаваньне для дзетак. Усё перададзім валянтэрам з гуманітарнага маршруту „Беларусь-АТА“. Яны гэтым даўно займаюцца, мы ім давяраем і перададзім усё, што ўжо сабралі і яшчэ зьбяром падчас мерапрыемства. Для дапамогі ўкраінскім дзецям будуць выступаць з канцэртнымі нумарамі нашы, беларускія дзеці», — паведаміла Юля Сьцяпанава.

Акцыя «Ў вайны не дзіцячы твар» пачнецца а 18 гадзіне ў штаб-кватэры БНФ па адрасе: вуліца Чарнышэўскага, 3А.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG