Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харватыя зачыняе памежныя пункты з Сэрбіяй, каб спыніць хвалю мігрантаў


Уцякач сьпіць на вакзале ў Харватыі, непадалёк ад мяжы з Вугоршчынай, 18 верасьня 2015 году
Уцякач сьпіць на вакзале ў Харватыі, непадалёк ад мяжы з Вугоршчынай, 18 верасьня 2015 году

Харватыя зачыніла сем з васьмі памежных пунктах з Сэрбіяй «да далейшага распараджэньня» пасьля масавага прытоку мігрантаў і ўцекачоў.

Таксама ў Харватыі войска прыведзена ў стан баявой гатоўнасьці — у зьвязку з прыбыцьцём з тэрыторыі Сэрбіі больш як 11 тысяч мігрантаў.

Мігранты пачалі выкарыстоўваць Харватыю як транзытную тэрыторыю на шляху ў краіны Заходняй Эўропы пасьля таго, як Вугоршчына зачыніла межы з Сэрбіяй.

Харватыя заявіла, што гатовая свабодна прапусьціць уцекачоў праз сваю тэрыторыю, аднак пры гэтым прэм’ер-міністар Зоран Міланавіч папярэдзіў, што рэсурсы краіны «абмежаваныя».

Тым час, Славенія абвясьціла, што яна спыніла цягнік з Харватыі, якія вёз мігрантаў, і каля 150 яго пасажыраў вернутыя ў Заграб, таму што яны ня маюць неабходных дакумэнтаў для далейшага падарожжа. Славенія таксама прыпыніла рух цягнікоў паміж Славеніяй і Харватыяй да 18 верасьня. Славенія зьяўляецца наступнай краінай ў шэрагу на найбольш верагодным маршруце для мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Аўстрыю і Нямеччыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG