Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія «кібэр-князі» шпіёняць у Эўропе і Азіі


 generic

generic

Расея праводзіла кібэр-шпіянаж за Злучанымі Штатамі і краінамі Эўропы і Азіі на працягу сямі гадоў. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным дакладзе фінскай фірмы ў галіне бясьпекі F-Secure.

Паводле F-Secure, вялікая група хакераў, вядомая як «князі», цягам сямі гадоў шпіёніць у інтарэсах расейскага ўраду.

Хакеры выкарыстоўваюць шэраг унікальных інструмэнтаў, якія крадуць інфармацыю, пранікаючы ў кампутарныя сеткі.

Сярод названых у справаздачы мішэняў гэтага шпіянажу — грузінскі інфармацыйны цэнтар НАТО, міністэрства абароны Грузіі, міністэрствы замежных спраў Турэччыны, Украіны, Польшчы, а таксама іншыя дзяржаўныя установы і палітычныя дасьледчыя цэнтры ў Злучаных Штатах, Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

«Усе прыкметы паказваюць на расейскае дзяржаўнае спонсарства,» — кажа Артыры Лецьё, які ўзначальваў гэтае расьсьледаваньне F-Secure.

Іншыя дасьледчыкі таксама знайшлі сьляды Крамля ў кібэршпіянажы.

У дакладзе амэрыканскай ахоўнай фірмы FireEye ў мінулым годзе адзначаюцца спробы хакерскага шпіянажу ў сыстэмах абаронных падрадчыкаў ЗША, урадаў Усходняй Эўропы і АБСЭ — «верагодна, пад эгідай расійскага ўраду.»

Амэрыканская фірма ў галіне бясьпекі Symantec паведаміла ў 2014 годзе пра выяўленьне вельмі складанага інструмэнту кібэр-шпіянажу пад назовам «Рэгіна», якія з 2008 году выкарыстоўваўся для крадзяжу інфармацыі ад урадаў і прадпрыемстваў.

Хакерская група «князёў», хутчэй за ўсё, знаходзіцца ў падпарадкаваньні прафэсійных распрацоўшчыкаў праграмнага забесьпячэньня, базуецца ў Маскве, і працуе на ўрад Расійскай Фэдэрацыі.

Патрык Мардрэ, малодшы навуковы супрацоўнік Міжнароднага цэнтру па абароне і бясьпецы, які разьмешчаны ў Эстоніі, кажа, што Расея ўклала «значныя» сродкі у кібэр-шпіянаж і разглядае гэтыя магчымасьці, як «важны кампанэнт у прасоўваньні сваіх стратэгічных інтарэсаў.»

Ён лічыць, што выкладзеныя ў справаздачы факты маюць «значныя міжнародныя наступствы для бясьпекі, асабліва для дзяржаў ва Ўсходняй Эўропе і на Каўказе».

«Малыя краіны, такія як Швэцыя і Фінляндыя, асабліва неабароненыя ад такога кшталту шпіянажу,— лічыць дырэктар праграмы Фінскага інстытута міжнародных спраў Міка Аалтала, — Паўночныя і Балтыйскія краіны заўсёды імкнуцца збалянсаваць расейскія і заходнія інтарэсы, і Расея выкарыстоўвае свае кібэр-магчымасьці, каб схіліць шалі на сваю карысьць.»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG