Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За афармленьне візаў цяпер прымаюць не валюту, а беларускія рублі.

Візавыя цэнтры ў Менску аднавілі працу на прыём дакумэнтаў. Прымаюць за збор толькі беларускія рублі.

16 верасьня набылі сілу зьмены ў Правілы правядзеньня валютных апэрацыяў. З-за гэтага сярод іншага візавыя цэнтры страцілі магчымасьць прымаць у насельніцтва валюту ў якасьці консульскага збору — толькі беларускія рублі. Праз гэта візавыя цэнтры спынілі працу на два дні.

Сёньня гэтыя цэнтры аднавілі працу, чаму карэспандэнт Свабоды стаў сьведкам у Літоўскім візавым цэнтры.

Нацбанк раней заяўляў, што візавым цэнтрам нішто не замінае працаваць:

«Тым, хто выявіўся не гатовым да новых умоваў, хацелася б нагадаць, што валютнае заканадаўства Беларусі не ўтрымлівае абмежаваньняў для візавых цэнтраў па пакупцы замежнай валюты для выкананьня сваіх абавязкаў перад амбасадамі, — заявіў БЕЛТА прадстаўнік Нацбанка. — Гэта значыць, ніякіх аб’ектыўных перашкодаў для паўнавартаснай працы гэтых юрыдычных асобаў сёньня няма».

XS
SM
MD
LG