Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Фэйсбуку зьявілася інфармацыя, што былы палітвязень, беларускі добраавотнік Васіль Парфянкоў, які ваюе на Данбасе, паранены ў баі пад Пяскамі.

Як паведамляе суполка ў Фэйсбуку «Згуртаваньне Патрыётаў», 13 верасьня ў Пясках ў раёне 14.30 адбыўся бой паміж сэпаратыстамі і батальёнам АУН. У выніку былі забітыя тры баевікі, некалькі байцоў АУН атрымалі раненьні. Сярод іх — Васіль Парфянкоў з пазыўным «Сябра».

«Пасьля спрацоўваньня сыгнальнай ракеты хлопцы высунуліся на перахоп варожай ДВГ (дыверсійна-выведвальная група), адбыўся кантактны бой, нашых абстралялі з АГСа (станковы кулямёт — РС), пяцёра параненыя. Хлопцаў даставілі ў шпіталь Днепрапятроўска, адзін у рэанімацыі, астатнія ў стабільным стане — жыць будуць», — адзначаецца ў паведамленьні.

Як паведаміла Свабодзе сяброўка Парфянкова актывістка Юлія Сьцяпанава, зьвязацца з Васілём Парфянковым пакуль не ўдаецца. Нумары тэлефонаў, празь якія ён раней зьвязваўся зь сябрамі ў Беларусі, не адказваюць. Таксама невядома, у якім шпіталі ляжыць Васіль Парфянкоў. Юлія Сьцяпанава кажа, што ёй дакладна вядома, што ён паранены ў ногі, адчувае сябе здавальняюча.

Васілю Парфянкову 32 гады. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году быў актывістам каманды Ўладзімера Някляева, зьбіраў подпісы. Прымаў удзел у Плошчы 19 сьнежня 2010 году. Быў арыштаваны і абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Ягоны прысуд стаў самым першым па «справе 19 сьнежня» — Парфянкоў атрымаў 4 гады калёніі. У жніўні 2011 году памілаваны Лукашэнкам і вызвалены.

У 2012 і 2013 годзе двойчы быў асужданы за парушэньне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду: спачатку быў арыштаваны на 6 месяцаў, потым — асуджаны да 1 года пазбаўленьня волі. Быў вызвалены 5 сьнежня 2014 году.

Пасьля вызваленьня накіраваўся на Данбас, ваюе ў складзе добраахвотніцкага батальёну АУН.

Васіль Парфянкоў у шпіталі

Васіль Парфянкоў у шпіталі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG