Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улаховіч — настаўніцам: «Рускасьць — аснова нашай нацыі»


Падчас сустрэчы з выбарцамі ў менскай сярэдняй школе № 141, дзе сярод прысутных былі настаўніцы школы, кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Улаховіч між іншым заявіў, што «рускасьць — аснова нашай нацыі».

«Ну як мы можам зараз падзяліць тры гэтыя народы, тры галіны? Што мы будзем рабіць бязь Льва Талстога і гэтак далей?», — сказаў ён.

Таксама Улаховіч выказаўся за захаваньне датацый на жыльлёва-камунальныя паслугі і супраць ураўнілаўкі ў заробках.

Улаховіч лічыць, што такія прадпрыемствы, як дывановыя камбінаты ў Берасьці і Віцебску, трэба зачыніць ці перапрафіляваць. Бо дываны могуць вырабляць дзьве майстэрні.

Паводле Ўлаховіча, ягоны кумір — Аляксей Касыгін, які быў у першую чаргу гаспадарнікам, а ўжо потым палітыкам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG