Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бярозе ўшанавалі ахвяраў таталітарных рэжымаў


Удзельнікі ўшанаваньня
Удзельнікі ўшанаваньня

Лідэр руху салідарнасьці «Разам», былы палітуцякач Вячаслаў Сіўчык зладзіў у Бярозе на Берасьцейшчыне акцыю па ўшанаваньні ахвяраў таталітарных рэжымаў.

Акцыя была прымеркаваная да падзеяў 17 верасьня 1939 году, калі Чырвоная Армія ўвайшла на тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая на той час была ў складзе Польшчы.

Вячаслаў Сіўчык з паплечнікамі ўсклаў кветкі да помніку ахвярам Бяроза-Картускага канцэнтрацыйнага лягеру, які дзейнічаў падчас уваходжаньня заходнебеларускіх зямель у склад Польшчы.

Спадар Сіўчык распавёў, што ня лічыць 17 верасьня 1939 году днём вызваленьня Заходняй Беларусі:

«Вызваленьнем гэта немагчыма назваць. Замест аднаго акупанта прыйшоў другі. У дваццатым стагодзьдзі ўсе ўлады ў Беларусі былі чужацкімі, яны ўсе праводзілі палітыку этнацыду. Гэта рабілі як царская Расея, так і міжваенная Польшча. А два таталітарныя рэжымы — нацыская Нямеччына і савецкая Расея — праводзілі, акрамя палітыкі этнацыду, яшчэ і палітыку генацыду, то бок фізычнага вынішчэньня беларусаў. Гэта нашая гісторыя, мы павінны ўшаноўваць тыя ахвяры, якія панесла нашая нацыя. І ня толькі нашая нацыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG