Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 верасьня: урачыстае адкрыцьцё праекту-прысьвячэньня «Міхалу-Клеафасу Агінскаму — 250»


Мiрскi замак
Мiрскi замак

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

У кантакт-цэнтры Менгарвыканкаму з 10.00 да 13.00 пройдзе тэматычны дзень інфармаваньня насельніцтва «Аб стварэньні і развіцьці Гістарычнага цэнтру Менску».

Адказны выканаўца — КСЭУП «Менская спадчына».

У Літаратурны музеі Петруся Броўкі адбудзецца адкрыцьцё выставы графікі «Эцюды аптымізму» Уладзімера Міроненкі — матэматыка, літаратара і мастака. Пачатак у 19.00.

У менскай прасторы «ЦЭХ» у 19.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё праекту-прысьвячэньня «Міхалу-Клеафасу Агінскаму — 250». Праект, які складаецца зь фільму, музыкі, скульптуры, трох фотагісторый і спэцыяльнага сайту, рэалізаваны ў год юбілею кампазытара і дзяржаўнага дзеяча.

У расейскім Сочы адбудзецца Другі Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і членаў Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

У гісторыі

1804 — у мястэчку Сьвіслач адкрыта першая ў Беларусі гімназія (дзейнічала да 15 чэрвеня 1865).

1915 — нямецкія войскі акупавалі Вільню.

1947 — створана Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне ў ЗША.

1973 — у ААН прыняты Фэдэратыўная Рэспубліка Германія і Германская Дэмакратычная Рэспубліка.

1991 — Станіслаў Шушкевіч абраны старшынём Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

2009 — у Менску на тэрыторыі былых габрэйскіх могілак па вуліцы Сухой адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага каменя аўстрыйскім габрэям — ахвярам Менскага гета

У гэты дзень нарадзіліся:

1896 — беларускі графік Аркадзь Астаповіч. Працы ў жанры лірычнага краявіду (тэхніка: акварэль і туш), афармляў таксама кнігі і часопісы.

1905 — Грэта Гарба, швэдзкая і амэрыканская акторка.

У гэты дзень памерлі:

1970 — памёр Джымі Гендрыкс, амэрыканскі гітарыст, сьпявак і кампазытар. У 2009 годзе часопіс Time абвясціў Гендрыкса найвялікшым гітарыстам усіх часоў.

1992 — памёр Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.

2012 — памёр Уладзімер Пузыня, беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў.

Цытата

Паміраньне мовы такая ж натуральная зьява, як і нараджэньне яе. Быць можа, што і мая мова некалі памрэ. Як памру я сам, чалавек. І я аніяк не баюся натуральнай сьмерці. А от калі насільна паміраць — страшна.

Ян Скрыган

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG