Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў забараніў Сільвіё Бэрлюсконі ўезд ва Ўкраіну на тры гады


Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) на тры гады забараніла ўезд у краіну былому прэм’ер-міністру Італіі Сільвіё Бэрлюсконі. У ведамстве адзначаюць, што гэта зроблена «ў інтарэсах бясьпекі дзяржавы».

Бэрлюсконі 11 верасьня наведаў анэксаваны Расеяй Крым, дзе сустракаўся з прэзыдэнтам гэтай краіны Ўладзімерам Пуціным. Міністэрства замежных спраў Украіны пасьля гэтага абвінаваціла італьянскага палітыка ў парушэньні правілаў ўезду на паўвостраў. У заяве ўкраінскага МЗС гаварылася, што дзеяньні Бэрлюсконі «ідуць супраць палітыкі Эўрапейскага Зьвязу».

Крым увайшоў у склад Расеі ў сакавіку 2014 году пасьля рэфэрэндуму, вынікі якога Ўкраіна і многія краіны Захаду не прызналі. За ўезд на паўвостраў без дазволу Кіева ва Ўкраіне прадугледжана крымінальная адказнасьць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG