Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве закрылі Амэрыканскі цэнтар


Амбасадар ЗША ў Расеі Джон Тэфт
Амбасадар ЗША ў Расеі Джон Тэфт

Злучаныя Штаты Амэрыкі глыбока шкадуюць з нагоды аднабаковага рашэньня расейскай улады.

Амэрыканскі цэнтар у Маскве працаваў пад эгідай амбасады ЗША.

Паводле амбасадара ЗША ў Расеі Джона Тэфта, Усерасейская дзяржаўная бібліятэка замежнай літаратуры, пры якой працаваў культурны цэнтар, паведаміла, што спыняе дзеяньне пагадненьня з амбасадай, якое падтрымлівала яго дзейнасьць, і заявіла, што мае намер замяніць дырэктара цэнтра-амэрыканца і цалкам узяць пад кантроль яго дзейнасьць.

Такі крок далей шкодзіць ужо сапсаваным апошні час адносінам паміж дзьвюма краінамі, лічаць у амбасадзе.

Дырэктар бібліятэкі Вадзім Дуда заявіў, што Амэрыканскі цэнтар працягне працу, але ўжо як чыста расейская ўстанова, безь фінансаваньня і падтрымкі з боку ЗША.

Гэты цэнтар, створаны ў 1993 годзе, на працягу 22 гадоў прапрацаваў у ранейшым сумесным фармаце. Ён распаўсюджваў веды пра амэрыканскую культуру сваёй бібліятэкай англамоўнай літаратуры і рэгулярнымі культурна-асьветніцкімі мерапрыемствамі пры ўдзеле вядомых амэрыканскіх палітыкаў, дзеячаў культуры і спорту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG