Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 гадоў таму быў забіты журналіст Гееоргі Гангадзэ

  • Паўло Зубʼюк

Сёньня Ўкраіна адзначала дзень памяці актыўнага крытыка рэжыму Кучмы журналіста Георгія Гангадзэ, забітага ў 2000 годзе.

Яго сьмерць стала каталізатарам першых буйных вулічных пратэстаў у гісторыі незалежнае Ўкраіны — акцыі «Украіна бяз Кучмы». У арганізацыі забойства падазраюць кіраўніцтва дзяржавы таго часу, актывісты незадаволеныя тым, што арганізатары дагэтуль не пакараныя.

Акрамя сталіцы акцыі прайшлі ў шэрагу абласных цэнтраў Украіны, у тым ліку у родным горадзе маці Георгія — Львове (сам ён нарадзіўся ў Грузіі).

Дзень памяці Георгія Гангадзэ — фактычна асноўная акцыя памяці журналістаў, забітых за свабоду слова за часы незалежнасьці Ўкраіны. таксама можна дадаць.

Пра Дзень памяці Гангадзэ расказвае Пятро Валынскі, каардынатар акцыі ў Львове:

XS
SM
MD
LG