Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Вугоршчыны ўжыла супраць уцекачоў сьлезацечны газ і вадамёты


Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і вадамёты супраць уцекачоў, якія прарваліся праз памежныя кардоны паблізу сэрбскага гораду Хоргаш. Паведамляецца, што ўцекачы, якія сабраліся на мяжы з боку Сэрбіі, паводзілі сябе агрэсіўна, кідалі ў вугорскіх паліцыянтаў камяні, бутэлькі, палкі.

У Вугоршчыне 15 верасьня ўступілі ў сілу папраўкі да заканадаўства, якія ставяць сваёй мэтай рэзка скараціць паток мігрантаў, якія прыбываюць у краіну. З гэтага часу асобы, якія незаконна перасеклі вугорскую мяжу, падлягаюць арышту. У той самы дзень вугорскія ўлады заявілі аб намеры пабудаваць сьцяну на мяжы з Румыніяй, каб спыніць паток уцекачоў у краіну. Раней Будапэшт пабудаваў плот на мяжы з Сэрбіяй.

Пасьля закрыцьця Вугоршчынай мяжы з Сэрбіяй ў сераду раніцай у Харватыю прыбылі каля 150 мігрантаў, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Юлія Пятроўская. Кіраўнік Харвацкай памежнай службы Златка Сокалар заявіў, што Харватыя можа прыняць на першым этапе каля трох тысяч уцекачоў.

З пачатку гэтага году на тэрыторыю Эўразьвязу прыбыло каля паўмільёна мігрантаў з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG