Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД будзе дамагацца ўвядзеньня суду прысяжных


Павал Севярынец

Павал Севярынец

Аргкамітэт партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» разам з Інстытутам дэмакратыі і сацыяльнага рынку правялі круглы стол у пытаньні рэформы судовай сыстэмы ў Беларусі.

Вядомыя ў краіне юрысты, праваабаронцы, былыя палітвязьні абмеркавалі канцэпцыю судовай рэформы, падрыхтаваную былым судзьдзёй Канстытуцыйнага суду Міхаілам Пастуховым. Абмеркаваны законапраект неўзабаве накіруюць на ацэнку замежным экспэртам, а затым перададуць у дзяржаўныя органы Беларусі.

На круглым стале пастанавілі ўжо цяпер дамагацца ўвядзеньня суду прысяжных, паведаміў Свабодзе адзін з арганізатараў круглага стала Павал Севярынец:

«Падчас гэтай выбарчай кампаніі ў нас у партыі таксама стаяла пытаньне — а што робім мы? Мы вырашылі, што ня будзем удзельнічаць у гэтых спэктаклях, а прапануем сваю альтэрнатыву. Перасьпела тая сытуацыя, калі людзі ўдзельнічаюць у сцэнарах і дэкарацыях, арганізаваных уладай. Патрэба самаарганізацыі ў народзе стоадсоткавая, і ў гэтым людзям трэба дапамагчы. Калі група экспэртаў, якая сфармавалася падчас гэтага круглага стала, абгрунтоўвае ўвядзеньне суду прысяжных, то з дапамогаю цэркваў і грамадзкасьці мы будзем зьвяртацца да ўладаў, ад якіх залежыць гэтае рашэньне. І рана ці позна ўлада будзе змушаная саступіць. Акрамя таго, гэта будзе досьведам, як пасьля рашуча і хутка мяняць усё».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG