Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 верасьня: ганараваньне пераможцаў конкурсу «Эксьлібрыс» імя Рыгора Барадуліна, адкрыцьцё выставы Пётры Сергіевіча


Пётра Сергіевіч . Кастусь Каліноўскі і Валеры Ўрублеўскі робяць агляд паўстанцаў
Пётра Сергіевіч . Кастусь Каліноўскі і Валеры Ўрублеўскі робяць агляд паўстанцаў

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Падзеі дня

Менск. Цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў штогадовага літаратурнага конкурсу «Эксьлібрыс» імя Рыгора Барадуліна. Месца правядзеньня — Галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасьці, 37а). Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

Менск. Адкрыцьцё выставы віленскага беларускага мастака , заслужанага дзеяча мастацтваў Літвы Пётры Сяргеевіча «Сын роднага краю» з фондаў Мастацкага музэю Літвы і Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы. Месца правядзеньня — Літаратурны музэй Янкі Купалы. Пачатак а 17.00

Менск. Публічная лекцыя экспэрта з Transparency International Іваны Дуфкавай (Чэхія). Тэма лекцыі — «Этыка на дзяржслужбе: разьвіцьцё „мяккіх“ мэханізмаў папярэджаньня карупцыі на прыкладзе Чэскай рэспублікі». Месца правядзеньня будзе паказана пасьля рэгістрацыі па адрасе bipart@sympa-by.eu

Менск (па 3 кастрычніка). Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» (пр-т Дзяржынскага, 9, уваход са двара) запрашае на выставу фотаздымкаў Аляксея Шлыка і Аляксея Валахановіча «FEMALE (18+)». Пачатак а 18.00.

Берасьце (па 19 верасьня). Праходзіць ХХ Міжнародны тэатральны фэстываль «Белая вежа» з удзелам 21 калектыву з 13 краін.

У гісторыі:

1590 — Ліда атрымала герб

1794 — паўстанцы Касьцюшкі далі расейцам Крупчыцкі бой, які стаў найбуйнейшаю бітвай у той вайне за незалежнасьць. Расейскімі войскамі кіраваў Аляксандар Сувораў, а беларускімі Кароль Серакоўскі. На дапамогу Серакоўскаму прыйшлі тры тысячы сялян-касінераў, гэта значыць, ваяроў, што былі ўзброеныя косамі. Усяго ў бітве з абодвух бакоў удзельнічала больш за 20 тысяч чалавек. Дзея адбывалася каля вёскі Крупчыцы цяперашняга Жабінкаўскага раёну.

1919 — польскія войскі занялі Менск.

1939 — Чырвоная армія пачала паход у Заходнюю Беларусь

У гэтыя дні нарадзіліся:

1857 — Канстанцін Цыялкоўскі, расейскі навуковец у галіне касманаўтыкі

1891 — Аркадзь Смоліч, тэарэтык беларускай сацыял-дэмакратыі, міністар сельскай гаспадаркі ва ўрадзе БНР, акадэмік, рэдактар часопісу «Плуг», аўтар «Геаграфіі Беларусі». Арыштаваны ў чэрвені 1930 году, высланы на 5 гадоў у Пермскую вобласьць, у чэрвені 1937 году паўторна арыштаваны, у чэрвені 1938 году расстраляны.

1891 — Антон Баліцкі, адзін з пляяды беларускіх нацыянал-камуністаў, міністар асьветы БССР, які за сваю дзейнасьць быў засуджаны на 10 гадоў турмы, а ў 1937-м — расстраляны.

1907 — Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык.

1912 — Максім Танк, народны паэт Беларусі

1922 — Уладзімер Калесьнік, беларускі літаратуразнаўца і крытык, аўтар мэмуараў.

1949 — Генадзь Карпенка, навуковец і палітык, дэпутат ВС Беларусі 12 і 13 скліканьняў.

1959 — Сяргей Дубавец, літаратар і публіцыст, першы рэдактар адноўленай у 1991 годзе газэты «Наша Ніва», супрацоўнік Радыё Свабода.

У гэтыя дні памерлі:

1999 — Віктар Вуячыч, сьпявак, народны артыст Беларусі

2013 — Віктар Маркавец, беларускі мастак

Цытата:

Народ можа дараваць пісьменьнікам многае, але ня можа дараваць маўчаньня ў часы, калі вырашаецца яго лёс.

Максім Танк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG