Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мігранты спрабуюць прабрацца ў Заходнюю Эўропу праз Харватыю


Мігранты на сэрбска-харвацкай мяжы 16 верасьня

Мігранты на сэрбска-харвацкай мяжы 16 верасьня

Паводле тэлеапэратара агенцтва Reuters, каля сотні мігрантаў прайшлі праз кукурузныя палі ў Харватыю, якая зьяўляецца сябрам Эўразьвязу. Харвацкія паліцыянты атачылі гэтую групу мігрантаў, іх чакаюць адпаведныя працэдуры.

15 верасьня Вугоршчына зачыніла мяжу з Сэрбіяй плотам з калючым дротам і пачала затрымліваць мігрантаў, якія спрабавалі выкарыстаць краіну для праходу ў Заходнюю Эўропу.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла, што выкарыстаньне ваеннай сілы «шакуе». Тым часам, прэм’ер-міністар Угоршчыны Віктар Орбан патлумачыў такія захады імкненьнем «захаваць хрысьціянскую Эўропу», якой, паводле яго, пагражае вялікая колькасьць мусульманаў.

Ад пачатку 2015 году на тэрыторыю Эўразьвязу прыбылі больш як паўмільёна мігрантаў, пераважна з зоны ваенных канфліктаў у Сырыі і Аўганістане.

У аўторак Нямеччына і Аўстрыя заклікалі правесьці на наступным тыдні адмысловы саміт Эўразьвязу па ўрэгуляваньні міграцыйнага крызісу. Выступаючы ў Бэрліне на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з канцлерам Аўстрыі Вэрнэрам Файманам, кіраўніца Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што Нямеччына, Аўстрыя і Швэцыя ня могуць у адзіночку справіцца з наплывам уцекачоў.

XS
SM
MD
LG