Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Расея не павінна падтрымліваць Асада


Джон Керы
Джон Керы

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым ў справе канфлікту ў Сырыі.

Як паведаміў дзярждэпартамэнт ЗША, Керы даў зразумець, што працяг падтрымкі з боку Расеі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада нясе ў сабе рызыку пашырэньня канфлікту і падрывае агульную мэту барацьбы з экстрэмізмам. Асабліва ў той час, калі бакі застаюцца сканцэнтраваныя на пошуку сапраўднага палітычнага рашэньня канфлікту ў Сырыі.

Кіраўнік амэрыканскага дыпляматычнага ведамства таксама пацьвердзіў прыхільнасьць ЗША барацьбе з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава» ў кааліцыі з больш чым 60 краінамі, у якой Асад ніколі ня мог быць надзейным сябрам. Керы сказаў, што ЗША будуць вітаць канструктыўную ролю Расіі ў намаганьнях па барацьбе з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава». Дзяржаўны сакратар падкрэсьліў, што ваеннага рашэньня канфлікту ў Сырыі не існуе, і што канфлікт можа быць вырашаны толькі «палітычным пераходам ад Асада».

Прэсавы сакратар Белага Дому Джош Эрнэст падтрымаў пазыцыю Керы: «Мы далі ясна зразумець, што далейшая падтрымка — ваенная ці іншая — рэжыму Асада, дэстабілізуе [сытуацыю] і зьяўляецца контрапрадуктыўнай, найперш таму, што Асад згубіў легітымнасьць, каб кіраваць краінай».

Эрнэст назваў памылкай «расейскае рашэньне падвоіць стаўкі ў падтрымцы Асада».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG