Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Так нараджалася Беларусь


Юзэф Хелмонскі, “Бабіна лета” (1875).
Юзэф Хелмонскі, “Бабіна лета” (1875).

Канец пазамінулага стагодзьдзя. Поўдзень мазырскага Палесься. Два сялы: на ўзвышку праваслаўнае — Стара-Высокае, у нізіне каталіцкае — Гнайное. Першыя, упартыя гаспадары на лепшых глебах, часам кпяць з ганарлівых і не такіх зацятых у калупаньні зямлі суседзяў. Іхняя «заможнасьць» на мяжы стагодзьдзяў дазваляе глядзець"звысоку" на былую шляхту. Хоць вышыня і рэальна-рэльефная, і маёмасная — ледзь прыкметная. Усе палешукі-сяляне...

Лог паміж вёскамі — месца дзіцячых гульняў. Падчас гульняў бываюць сутычкі. Калі даходзіць да абразаў, гнайнянцы крычаць на «мужыкоў»: «лытвіны-лытвіны!!!», а тыя «шляхцюкам» —"мазуры-мазуры!!". Якія крыўдныя былі словы!

Так расказвала ўдзельніца тых гульняў, мая непісьменная бабка.

Так памірала памяць пра Літву.

Так нараджалася Беларусь.

Васіль Аўраменка


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG