Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пікетах за Лукашэнку прапануюць пісаць яму «наказы»


Перадаць пажаданьні і просьбы асабіста Аляксандру Лукашэнку бярэцца праўладная грамадзкая арганізацыя «Белая Русь».

Тым, хто падыходзіць да сталоў пікетчыкаў, якія агітуюць у Менску за Аляксандра Лукашэнку, выдаюць блянкі памерам А5.

На іх неабходна ўказаць свае асабістыя зьвесткі і зьмест наказу. Паводле словаў пікетчыцы, якая працуе каля галоўнага ўваходу ў Камароўскі рынак, усе паперкі будуць перададзеныя асабіста кандыдату ў прэзыдэнты Аляксандру Лукашэнку.

Аднак асаблівай папулярнасьцю гэтыя наказы не карыстаюцца — за 5 хвілінаў, якія карэспандэнт Свабоды стаяў ля пікету ў бойкім месцы, ніхто гэтую паперку ня ўзяў.

Наказ як форма камунікацыі прадстаўніка ўлады з выбаршчыкамі паходзіць з часоў СССР. Наказамі называліся даручэньні выбарцаў дэпутатам у прадстаўнічым органе.

XS
SM
MD
LG