Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сацыяльнай сетцы Facebook зьявіцца опцыя «Не падабаецца»


Марк Цукербэрг
Марк Цукербэрг

Заснавальнік кампаніі Марк Цукербэрг удакладніў, што опцыя «Не падабаецца» ня будзе падобная да галасаваньня «супраць» публікацыі. Дакладную дату яе зьяўленьня ён не назваў.

Заснавальнік кампаніі Facebook Марк Цукербэрг анансаваў зьяўленьне ў сацыяльнай сетцы кнопкі «Не падабаецца». Пра гэта ён паведаміў на канфэрэнцыі ў штаб-кватэры Facebook у Каліфорніі.

Паводле яго слоў, кампанія пачула просьбы карыстальнікаў і ўжо працуе над стварэньнем новай функцыі.

Цукербэрг удакладніў, што опцыя «Не падабаецца» ня будзе падобная да галасаваньня «супраць» публікацыі. Хутчэй за ўсё, яна будзе выказваць спачуваньне або пазначаць адмоўныя эмоцыі ў дачыненьні да інфармацыі, якая зьмяшчаецца ў запісе.

Калі менавіта зьявіцца новая опцыя, Цукербэрг не ўдакладніў.

Кнопка Like («Мне падабаецца») зьявілася ў 2009 годзе як «хуткі спосаб адным націскам паказаць сябрам, што карыстальніку падабаецца тое, чым яны падзяліліся на Facebook».

У сьнежні 2014 году Цукербэрг сказаў, што сацыяльная сетка ня будзе ўводзіць кнопку «Не падабаецца», патлумачыўшы гэта тым, што магчымасьць выказваць нэгатыўную ацэнку не прынясе карысьць супольнасьці сеткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG