Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі баец палку «Азоў»: «Мне цяжка глядзець, калі замест бел-чырвона-белага сьцяга лунае сьцяг БССР»


Відэа зьмешчана на youtube-cтаронцы тэлеканалу «КОТ-ТВ». Баец зь мянушкай «Маклаўд» тлумачыць, чаму ён пераехаў на Данбас, і што яму не падабалася ў Беларусі.

Баец кажа, што паехаў у зону АТА змагацца з камунізмам. Ён кажа, што зьяўляецца беларускім нацыяналістам, і яму цяжка глядзець, калі замест бел-чырвона-белага сьцяга лунае сьцяг БССР. Паводле словаў салдата, у Беларусі ідзе жорсткая русіфікацыя, і на беларускай мове размаўляе 10 працэнтаў.

Паводле яго словаў, ва Ўкраіне за гэта людзі змагаюцца, і прыгадвае падзеі менскай Плошчы 2010 году, калі многіх кандыдатаў пасадзілі ў турмы.

«Калі я прыехаў у зону АТА, я даведаўся, што на нас у КДБ ужо заведзеныя крымінальныя справы, і нам „сьвеціць“ вышка, то бок расстрэл» — кажа «Маклаўд».

Хлопец наракае, што беларускім удзельнікам АТА украінскае грамадзянства не даюць.

«Лукашэнку гэта не патрэбна, ён пасобнік Пуціна, — кажа «Маклаўд». — Раней Лукашэнка быў прастачком, а цяпер хітры ліс».

Напрыканцы баец зьвяртаецца да Пятра Парашэнкі з просьбай стрымаць слова і даць беларускім удзельнікам АТА украінскае грамадзянства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG