Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сочы адбылася нефармальная сустрэча Пуціна, Назарбаева і Лукашэнкі


Алімпійскі парк у Сочы.

Алімпійскі парк у Сочы.

У сочынскай рэзыдэнцыі прэзыдэнта Расеі «Бачароў ручай» адбылася нефармальная трохбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна і Нурсултана Назарбаева.

Паводле зьвестак прэс-службы беларускага кіраўніка, афіцыйныя лідэры абмяняліся думкамі па актуальных пытаньнях функцыянаваньня Эўразійскага эканамічнага саюзу, закранулі шэраг важных міжнародных праблем.

Бакі дамовіліся працягваць існуючую практыку рэгулярных асабістых кантактаў для «зьверкі гадзін» па справах у эўразійскай інтэграцыі і на міжнароднай арэне ў цэлым.

Прэс-служба Крамля адзначае, што Назарбаеў прыбыў у Сочы для ўдзелу ў XII Форуме міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Расеі і Казахстану, мерапрыемствы якога заплянаваныя на 16 верасьня.

Праграма візыту Лукашэнкі ўключае ў сябе, у прыватнасьці, наведваньне II Форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі, прызначанага на 18 верасьня.

Пуцін, Лукашэнка і Назарбаеў прыбылі ў Сочы з Душанбэ, дзе ў гэты дзень прайшоў саміт АДКБ.

Пра гэта инфармуе БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG