Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства прамысловасьці і гандлю Расеі ўнесла ва ўрад канцэпцыю ўвядзеньня харчовых картак для маламаёмаснага насельніцтва.

Як паведаміў у аўторак агенцтву ТАСС намесьнік кіраўніка ведамства Віктар Еўтухоў, дакумэнт быў прапанаваны на разгляд ураду яшчэ на мінулым тыдні, і, калі ён будзе ўхвалены, Мінпрам прапануе ўнесьці неабходныя зьмены ў заканадаўства.

Паводле інфармацыі ТАСС, пытаньне аб картках стала абмяркоўвацца ў міністэрстве яшчэ ўвосень 2014 году — у сувязі з рэзкай дэвальвацыяй рубля і ростам цэнаў на некаторыя віды прадуктаў харчаваньня, на што паўплывала эмбарга, уведзенае Расеяй у адказ на заходнія санкцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG