Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ноч закрыцьця мяжы. Відэа з вугорска-сэрбскага памежжа


Ноч закрыцьця мяжы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:26 0:00

Сотні ўцекачоў правялі ноч пад адкрытым небам побач з плотам на вугорскай мяжы, пасьля таго як апоўначы мяжа з Сэрбіяй была зачыненая. Вугоршчына ўвяла новыя жорсткія законы, каб спыніць паток людзей, якія спрабуюць уехаць у краіну нелегальна.

Перад самай поўначчу апошні імправізаваны памежны пераход уздоўж чыгуначнай лініі быў зачынены. Цягнік, пакрыты калючым дротам, закрыў апошнюю дзірку ў 175-кілямэтровым плоце паміж Вугоршчынай і Сэрбіяй, вакол якога вядзецца шмат спрэчак.

Паводле новага заканадаўства, любому, хто цяпер незаконна пранікне ў Вугоршчыну, можа быць выстаўленае крымінальнае абвінавачваньне і пагражаць тры гады турмы.

«Мы зьбіраемся закрыць і прыродныя межы, каб спыніць незаконныя пранікненьні, — кажа Золтан Ковач, прадстаўнік ураду Вугоршчыны. — У той жа час афіцыйныя і законныя магчымасьці ўехаць у Вугоршчыну і, адпаведна, у Эўрапейскі Зьвяз, застаюцца. Усё, чаго мы просім ад мігрантаў: каб яны лічыліся зь міжнародным і эўрапейскім заканадаўствам, з шэнгенскімі пратаколамі, і праходзілі праз афіцыйныя пункты пропуску».

Славаччына, Галяндыя і Нямеччына таксама аднавілі памежны кантроль. Нямецкія паліцыянты праглядаюць транспартныя сродкі, якія ідуць з Аўстрыі, і арыштавалі некалькі нелегальных перавозчыкаў. У Аўстрыі былі прыцягнутыя жаўнеры, каб дапамагчы даць рады з шалёнай колькасьцю людзей, якія спрабуюць уехаць у краіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG