Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На бясплатным аўтобусе з Горадні — у беластоцкую краму


Цэнтар распродажаў Outlet Białystok. Фота з Facebook

Цэнтар распродажаў Outlet Białystok. Фота з Facebook

Цэнтар распродажаў Outlet Białystok будзе дастаўляць пакупнікоў з Горадні на адмысловым бясплатным аўтобусе.

Аўтобус мае 19 месцаў і будзе езьдзіць кожную суботу. На першы рэйс літаральна за некалькі гадзін ужо замовілі ўсе месцы, паведамілі ў кампаніі «Трансагенцтва Фаварыт».

Бясплатны аўтобус будзе адпраўляцца з прыгараднай плятформы № 24 аўтавакзала Горадні а 7 гадзіне раніцы. У Outlet Białystok ён прыбывае а 9 гадзіне. Беларусам даюць тры гадзіны, каб зрабіць закупы, затым аўтобус адпраўляецца ў Горадню.

Пакуль абвешчана пра тры бліжэйшыя рэйсы па маршруце Гродна — Outlet Białystok — Гродна. Яны заплянаваныя на 19, 26 верасьня і 3 кастрычніка.

Рэйс ажыцьцяўляе польскі перавозчык. Месцы трэба загадзя браніраваць, паведамляе tut.by.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG