Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусі прапануюць рыхтаваць міратворцаў


Цырымонія адкрыцьця вучэньняў КСАР на армянска-турэцкай мяжы, 15.09.2012

Цырымонія адкрыцьця вучэньняў КСАР на армянска-турэцкай мяжы, 15.09.2012

Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсян сёньня на пасяджэньні савету АДКБ у Душанбэ прапанаваў стварыць у рамках АДКБ арганізацыю для падрыхтоўкі міратворцаў.

Ён адзначыў, што ў часе старшынства Армэніі ў АДКБ вялікая ўвага будзе нададзена міратворчым кампаніям.

«Насьпеў час для стварэньня базавай арганізацыі для падрыхтоўкі міратворцаў АДКБ. У якасьці асновы для гэтай базавай арганізацыі прапануем разгледзець Цэнтар падрыхтоўкі міратворчай брыгады Ўзброеных сілаў Армэніі. Мы гатовыя падзяліцца вопытам, назапашаным за больш чым 10-гадовы ўдзел у розных апэрацыях», — цытуе прэзыдэнта Армэніі РІА «Новости».

АДКБ аб’ядноўвае Беларусь, Армэнію, Казахстан, Кіргізію, Расею і Таджыкістан. Калектыўныя сілы апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) былі створаныя ў 2009 годзе і налічваюць 22 тысячы чалавек. Акрамя іх у Калектыўныя сілы АДКБ уваходзяць Калектыўныя сілы хуткага рэагаваньня Цэнтральнаазіяцкага рэгіёну, Калектыўныя міратворчыя сілы і Калектыўныя авіяцыйныя сілы і сілы спэцыяльных апэрацый.

XS
SM
MD
LG