Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі міністар заклікаў да санкцый супраць краін, якія не жадаюць прымаць уцекачоў


Сырыйскія ўцекачы пераходзяць грэцка-македонскую мяжу. 14.09.2015
Сырыйскія ўцекачы пераходзяць грэцка-македонскую мяжу. 14.09.2015

Міністар унутраных справаў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер заявіў, што неабходна дамовіцца аб тым, як зрабіцж ціск на краіны, якія выступаюць супраць квот на мігрантаў.

Міністар сёньня заклікаў да ўвядзеньня фінансавых санкцый у дачыненьні да краін-удзельніц Эўразьвязу, якія адмаўляюцца прымаць уцекачоў. Паводле яго, неабходна дамовіцца аб тым, як зрабіць ціск на гэтыя дзяржавы. Мэзьер адзначыў, што гэтыя краіны часта атрымлівалі значныя фінансавыя сродкі з структурных фондаў ЭЗ, і прапанаваў скараціць памеры выплат для іх.

Кіраўнік МУС Нямеччыны таксама заклікаў Грэцыю ужыць захады, каб прадухіліць лёгкае пранікненьне мігрантаў у Цэнтральную Эўропу празь яе тэрыторыю, паведамляе агенцтва DPA.

У аўторак у Вугоршчыне ўступілі ў сілу папраўкі да заканадаўства, якія ставяць сваёй мэтай рэзка скараціць паток мігрантаў, што прыбываюць у краіну. З гэтага часу асобы,якія незаконна перасякаюць вугорскую мяжу, падлягаюць арышту. Легальным спосабам пераходу мяжы цяпер лічыцца праход на тэрыторыю Вугоршчыны праз спэцыяльныя памежныя пункты, на якіх будзе адбывацца рэгістрацыя ўцекачоў.

Ведамства ААН па справах уцекачоў сёньня выказала глыбокае расчараваньне тым, што на пасяджэньні Рады ЭЗ у панядзелак не ўдалося дасягнуць канчатковага пагадненьня аб разьмяшчэньні 120 тысяч мігрантаў. Пра гэта сёньня ў Жэнэве заявіла афіцыйная прадстаўніца ведамства Мэліса Флемінг. Напярэдадні на пасяджэньні Рады міністраў юстыцыі і ўнутраных спраў ЭЗ удалося дамовіцца аб перасяленьні 40 тысяч уцекачоў, якія прыбылі ў Італію і Грэцыю, у іншыя краіны ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG