Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выпадку наплыву ўцекачоў Літва гатовая вярнуць кантроль на межы


Мігранты на вугорска-сэрбскай мяжы
Мігранты на вугорска-сэрбскай мяжы

Міністар унутраных спраў Літвы Саўлюс Сквярняліс заявіў, што ў выпадку, калі Літва паўстане перад пагрозай наплыву ўцекачоў, краіна ўвядзе часовы кантроль на межах з астатнімі краінамі Эўразьвязу.

Як паведамляе агенцтва Delfi, у рамках прынятага раней рашэньня аб разьмеркаваньні 20 тысяч уцекачоў з трэціх краінаў Літва абавязалася прыняць 325 чалавек на працягу двух гадоў.

У нядзелю ўлады Нямеччыны абвясьцілі пра больш жорсткі кантроль на мяжы, а кіраўніцтва Аўстрыі паведаміла, што блізу 2 тысяч вайскоўцаў будуць накіраваныя, каб стрымаць паток з тысяч мігрантаў, якія штодня трапляюць у Эўропу. Аналягічныя захады не выключаюцца і іншымі дзяржавамі — у прыватнасьці, Польшчай.

З-за супраціву краін Вышаградскай групы кіраўнікі МУС Эўразьвязу не прынялі рашэньня наконт разьмеркаваньня 120 тысяч мігрантаў паміж краінамі-чальцамі. Пры гэтым міністры не пагадзіліся і на тое, каб прыняць сыстэму квотаў на мігрантаў, якая цяпер дзейнічае часова, як сталую і абавязковую для ўсіх краін ЭЗ.

Эўразьвяз сутыкаецца з найбуйнейшым ад часоў Другой усясьветнай вайны міграцыйным крызісам. Сёлета толькі Міжземнае мора перасеклі больш за 430 тысяч чалавек, блізу 3 тысяч загінулі або бясьсьледна зьніклі ў дарозе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG