Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд падоўжыў тэрмін арышту Саўчанкі на паўгода


Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці працягнуў на шэсьць месяцаў тэрмін арышту ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая абвінавачваецца ў забойстве двух расейскіх журналістаў.

Такім чынам, суд задаволіў хадайніцтва пракуратуры. Абарона Саўчанкі раней прасіла суд адпусьціць яе з-пад арышту.

«Абарона спасылаецца на статус Саўчанкі як дэлегаткі ПАРЭ, якая карыстаецца імунітэтам, які перашкаджае прадаўжэньню тэрміну ўтрыманьня пад вартай», — напісаў у «Твітэры» адвакат Марк Фейгiн.

Абарона таксама мае намер настойваць на разглядзе справы Саўчанкі судовай калегіяй, а не адным судзьдзёй, адзначыў Фейгин.

Прадстаўнік Сьледчага камітэту Расеі Ўладзімір Маркін заявіў, што правы былой украінскай вайскоўкі забясьпечваліся падчас папярэдняга сьледзтва ў большым аб’ёме, чым прадугледжана законам:

«Апроч таго, што абвінавачаная праходзіла рэгулярныя мэдагляды, з ініцыятывы ўкраінскага боку яе наведвалі нават замежныя лекары, ня кажучы ўжо пра кваліфікаваных расійскіх спэцыялістаў, якіх рэкамэндавалі праваабаронцы. І ўсе яны ў адзін голас пацьвярджалі здавальняючы стан здароўя Саўчанкі. Таксама да яе рэгулярна дапускаўся ўкраінскі консул, і мелася магчымасьць спатканьняў са сваякамі».

Расейскія сьледчыя органы абвінавачваюць Саўчанку па трох крымінальных артыкулах: забойства двух і больш асоб, замах на забойства агульнанебясьпечным спосабам, а таксама незаконнае перасячэньне мяжы Расеі.

Сама ўкраінская лётчыца адмаўляе сваю віну і называе абвінавачаньні палітычна матываванымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG