Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня 16 верасьня 2015: Прэзэнтацыя фільму пра абаронцаў Данецкага аэрапорту


Нёман на Лідчыне. Аўтар: Ірына Ліпіньская

Нёман на Лідчыне. Аўтар: Ірына Ліпіньская

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

У мастацкай галерэі Studio67 (Партызанскі пр-т 2А, 2 паверх (уваход з правага боку будынку, з вул.Трасцянецкай) адбудзецца прэзентацыя ўкраінскага фільму «Добраахвотнікі божага зьвязу» пра абаронцаў Данецкага аэрапорту і сустрэча з рэжысэрамі Леанідам Кантэрам і Іванам Ясьніем. Пачатак у 19.00.

У выставачнай залі краязнаўчага музэю ў Вялейцы адбудзецца адкрыцьцё выставы, прымеркаванай да 150-годзьдзя мясцовай царквы Прападобнай Марыі Эгіпэцкай у Вялейцы. На выставе будуць паказаны дакумэнты з архіваў Беларусі і Літвы, якія тычацца будаўніцтва храму, і дакумэнты з архіву вялейскай царквы. Будзе можна таксама пабачыць унікальныя прадметы культу і царкоўныя рызы канца ХІХ—пачатку ХХ стагодзьдзя. Пачатак а 17.30.

У гісторыі

1745 — нарадзіўся Міхаіл Кутузаў, расейскі палкаводзец, генэрал-фэльдмаршал.

1909 — нарадзіўся Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік. У 1931 скончыў Беларускі пэдагагічны тэхнікум, уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне «Узвышша». У студзені 1933 арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі, сасланы ў Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). Паўторна арыштаваны 5 кастрычніка 1937 і ў той самы дзень расстраляны.

1937 — нарадзіўся Аляксандар Мядзьведзь, выбітны беларускі барацьбіт вольнага стылю, заслужаны майстар спорту, заслужаны дзяяч фізычнай культуры Беларусі.

1938 — нарадзіўся Віктар Дашук, беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст.

1946 — нарадзіўся Сяргей Законьнікаў, беларускі паэт і публіцыст.

1999 — зьніклі беларускі палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

У памяці

1940 — памёр Сяргей Паўловіч, беларускі пэдагог, публіцыст, грамадзкі і культурны дзяяч. Нарадзіўся ў 1875 у вёсцы Асавец Кобрынскага павету. З пачатку 1920-х жыў у Вільні. Член Беларускага навуковага таварыства; адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1925-1928 настаўнік і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.

Цытата

Імкліва сонечная раніца
Зямлю ў абдымкі прыняла...
Ты да мяне плывеш абраньніцай
Сьвятога боскага сьвятла.

Плывеш праз золата кляновае,
Празь верасьнёвую смугу,
Мая, але такая новая,
Што і пазнаць я не магу.

Прамень усьмешлівы і ветлівы
З тваёй далоні сум дзяўбе.
А ты наскрозь уся прасьветлена,
Як быццам і няма цябе.

Сяргей Законьнікаў, «Сонечны верш»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG