Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугорская паліцыя затрымала больш за 9 тысяч мігрантаў. Расея назірае


Вугорская памежная паліцыя на мяжы з Сэрбіяй. 14.09.2015
Вугорская памежная паліцыя на мяжы з Сэрбіяй. 14.09.2015

Паліцыя Вугоршчыны паведамляе аб затрыманьні 9380 мігрантаў за спробу незаконна перасекчы мяжу з Сэрбіяй. На дадзены момант гэта рэкордная колькасьць уцекачоў, затрыманых у краіне за адзін дзень.

У панядзелак увечары паліцыя заблякавала асноўны пункт пераходу мяжы, які выкарыстоўваецца ўцекачамі.

Напярэдадні міністры ўнутраных спраў краін-членаў ЭЗ на экстранай сустрэчы ў Брусэлі не змаглі ўзгадніць квоты па прыёме ўцекачоў. Гаворка ішла аб разьмеркаваньні 120 тысяч уцекачоў паміж краінамі Эўразьвязу.

Праціўнікі ўвядзеньня квот лічаць, што яны прывядуць толькі да яшчэ большага наплыву ўцекачоў у Эўропу.

Усяго з пачатку году ў Эўропу, пераплыўшы Міжземнае мора, прыбылі 464 876 мігрантаў, паведамляе Міжнародная арганізацыя па міграцыі.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў назваў рост колькасьці ўцекачоў унутранай справай ЭЗ. Раней кіраўнік Amnesty International у Расеі Сяргей Нікіцін папракнуў улады ў тым, што краіна не прадстаўляе месца часовага пражываньня для ўцекачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG