Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя абвясьціла пра аднаўленьне вытворчасьці атамнай зброі


Сатэлітны здымак ядзернага комплексу ў Ёнбёне

Сатэлітны здымак ядзернага комплексу ў Ёнбёне

КНДР знаходзіцца ў стане поўнай баявой гатовасьці і ў любы момант здольная даць магутны адпор ЗША.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні паўночнакарэйскага агенцтва ЦТАК, якое цытуе заяву дырэктара Інстытуту атамнай энэргетыкі КНДР.

Паводле яго, усё атамнае абсталяваньне галоўнага ядзернага комплексу ў Ёнбёне на паўночным захадзе краіны, улучна з уранавым заводам і рэактарам магутнасьцю ў 5МВт, цалкам «удасканалена, дапрацавана і адаптавана» да працы ў штатным рэжыме. Пра гэта паведамляе карэспандэнт ТАСС у Пхэньяне.

Гэтую заяву КНДР зрабіла на другі дзень пасьля таго, як прыгразіла аднавіць запуск ракет далёкага радыюсу дзеяньня. Паўночная Карэя папярэдзіла 14 верасьня, што гатовая да запуску «спадарожнікаў» на ракетах далёкага дзеяньня, якія Захад лічыць забароненымі і пагрозай Злучанымі Штатам.

КНДР заяўляе, што запускі ракет прымеркаваныя да юбілею кіруючай Працоўнай партыі Карэі, які будзе адзначацца ў кастрычніку.

Вашынгтон лічыць імкненьне Паўночнай Карэі да валоданьня ядзернай зброяй і балістычнымі ракетамі пагрозай для сусьветнай бясьпекі і, асабліва, азіяцкім саюзьнікам ЗША — Японіі і Паўднёвай Карэі.

XS
SM
MD
LG