Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын агаломшыў:

— Вось у цябе правільны мамін твар, такі, як мае быць!

Сьмяюся:

— А ў іншых мамаў хіба няправільныя? І што ўвогуле гэта значыць —правільны мамін твар?

Ён сур’ёзна тлумачыць:

— Я бачыў многіх мамаў і ўва ўсіх твары вельмі розныя... А ў цябе менавіта такі, які заўсёды малююць мамам у кніжках. І ў мульціках усе мамы з такім — правільным, як у цябе, тварам.

Я хацела спачатку яму давесьці, што проста ў кожнай кніжнай маме ён бачыць сваю маму, гэта заканамерна... А потым адчула, што, бадай, упершыню мне так прыемна ня быць асаблівай і незвычайнай, а менавіта такой, як мае быць.

Наста Кудасава

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG