Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвінаваціла Google і заступілася за «Яндэкс»


Расейская Фэдэральная антыманапольная служба абвінаваціла кампанію Google ў злоўжываньні сваім становішчам на яе нацыянальным рынку, што пагражае кампаніі штрафам.

Падставай для рашэньня ФАС паслужыла скарга расейскага канкурэнта Google — кампаніі «Яндэкс».

Расейскае антыманапольнае ведамства заявіла, што Google парушыў закон, папярэдне ўсталёўваючы некаторыя праграмы на мабільныя прылады. Парушэньне пагражае кампаніі штрафам у памеры да 15 працэнтаў выручкі за 2014 год у гэтым сэгменце расейскага рынку.

ФАС не назвала суму выручкі кампаніі, спаслаўшыся на камэрцыйную таямніцу і адзначыўшы, што дакладны памер штрафу будзе вызначаны пасьля 28 верасьня. Google павінен будзе заплаціць штраф і ліквідаваць парушэньні пад пагрозай новых штрафаў.

У прадстаўніцтве Google у Расеі заявілі, што вывучаць рашэнне ФАС, але пакуль камэнтаваць яго ня будуць, паведамляе Reuters.

Пасьля рашэньня ФАС акцыі «Яндэкса» пайшлі ў рост, які дасягаў 9 адсоткаў, але да канца гандлёвай сэсіі склаў каля 7 адсоткаў.

У кампаніі «Яндэкс», якая падала скаргу на Google у лютым, віталі рашэньне рэгулятара.

«Мы лічым, што рашэнне ФАС паслужыць аднаўленьню канкурэнцыі на рынку», — цытуе прадстаўніка кампаніі «РІА Навіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG