Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ўлады паведамілі, што ў нядзелю адбылася «вельмі магутная» хакерская атака на крамлёўскі вэбсайт.

Прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў зьвязаў гэтую атаку з рэгіянальнымі выбарамі, якія адбыліся ў Расеі ў нядзелю і ў якіх апазыцыя паспрабавала скласьці канкурэнцыю кандыдатам ад улады ў адзіным рэгіёне, дзе ім дазволілі ўдзельнічаць у выбарах.

Пяскоў сказаў, што ў нядзелю раніцай быў атакаваны вэбсайт Цэнтральнай выбарчай камісіі.

«Недзе з 05:00 да 10:00 у нядзелю вельмі магутная атака вялася адначасова і на сайт прэзыдэнта Расеі, і на сайт Цэнтрвыбаркаму. Ахоўныя сыстэмы справіліся, хоць было нялёгка. Але атака была досыць магутнай. Я ўпэўнены, што спэцыялістам вядома, адкуль гэтая атака была праведзена », - адзначыў Пяскоў.

XS
SM
MD
LG