Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мы гатовыя дапамагаць Таджыкістану ў любую хвіліну


Сьцяг Таджыкістана
Сьцяг Таджыкістана

Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Таджыкістана Эмамалі Рахмонам 14 верасьня.

Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на складаныя ўмовы для земляробства, у Таджыкістане атрымліваюць два ўраджаі хлебу і практычна падышлі да таго, каб забясьпечваць свае патрэбы:

«Гэта вялікае дасягненьне. Я разумею, што вам складана. Прырода падкідвае розныя сюрпрызы. Вы ведаеце, мы гатовыя вам дапамагчы ў любую хвіліну».

Паводле кіраўніка Беларусі, закрытых тэм у беларуска-таджыцкіх адносінах няма:

«Мы гатовыя супрацоўнічаць па ўсіх напрамках, і ўсё, што мы можам, — мы заўсёды гатовыя рабіць для нашых братоў-таджыкаў. Ведаю, што вы робіце грандыёзныя намаганьні дзеля бясьпекі ў рэгіёне. Гэта няпроста даецца, але вы мужна змагаецеся за мір і спакой у сваёй дзяржаве».

Лукашэнка сказаў, што гэтыя праблемы будуць абмеркаваны на пасяджэньні рады калектыўнай бясьпекі АДКБ:

«Вы нашы блізкія, родныя браты, і мы, натуральна, павінны рабіць усё, каб ваш народ адчуваў сябе ў бясьпецы».

Эмамалі Рахмон сказаў, што беларуска-таджыцкае ўзаемадзеяньне разьвіваецца ўстойліва і дынамічна:

«Упэўнены, што сумеснымі намаганьнямі мы зможам падняць узровень шматплянавага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на больш высокі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG