Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына распачала паліцэйскую акцыю на паўднёвых межах


Вугорская паліцыя перад плотам з сэрбскага боку мяжы недалёка ад зборнага пункту мігрантаў у Роске. 14.09.2015
Вугорская паліцыя перад плотам з сэрбскага боку мяжы недалёка ад зборнага пункту мігрантаў у Роске. 14.09.2015

Вугорскія ўлады перакрылі чыгуначныя шляхі, па якіх дзясяткі тысячаў мігрантаў пехатою пранікалі на тэрыторыю Эўразьвязу, пачаўшы гэтак паліцэйскую акцыю са спробай вырашыць уцякацкі крызіс, паведамляе Reuters.

Дзясяткі паліцыянтаў у касках, некаторыя на конях, занялі пазыцыі на рэйках, якія перасякаюць мяжу з Сэрбіяй, адкуль апошнія месяцы мігранты, пераважна ўцекачы з Сырыі, прыходзілі на тэрыторыю ЭЗ. З паветра акцыю падтрымлівае верталёт.

Мігранты скіроўваліся ў бок афіцыйнага пешага пераходу, дзе ўзьніклі вялікія чэргі; паліцыя прапускае маленькія групы праз мэталічную браму ў плоце, які Вугоршчына ўжо амаль скончыла будаваць уздоўж сваёй паўднёвай мяжы — зьнешняй мяжы Эўразьвязу.

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў, што шмат каму з прыбылых пагражае дэпартацыя з уступленьнем у сілу новых правілаў, паводле якіх суседняя Сэрбія лічыцца «бясьпечнай краінай» для ўцекачоў.

«У такім выпадку, калі нейкія людзі назавуць сябе ўцекачамі, мы спытаемся ў іх, ці яны падалі просьбу аб прытулку ў Сэрбіі, — заявіў Орбан у інтэрвію прыватнаму тэлеканалу TV2. — Калі яны гэтага не зрабілі, улічваючы, што Сэрбія — бясьпечная краіна, яны ня будуць упушчаныя».

У згаданым інтэрвію Орбан ня выключыў магчымасьць абвяшчэньня ў Вугоршчыне ў аўторак крызіснай сытуацыі.

У аўторак уступае ў сілу новы закон, паводле якога вугорскія ўлады маюць права арыштаваць і зьняволіць любога, хто паспрабуе нелегальна перайсьці мяжу ў Вугоршчыну з Сэрбіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG