Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У вайны не дзіцяч твар» — вечарына салідарнасьці з Украінай у Менску


Дзіцячы малюнак на сьцяне маруюпальскай школы
Дзіцячы малюнак на сьцяне маруюпальскай школы

18 верасьня ў Менску на сядзібе БНФ пройдзе дабрачынная вечарына салідарнасьці з Украінай — «У вайны не дзіцячы твар».

Як паведаміла ў фэйсбуку актывістка Юлія Сьцяпанава, падчас імпрэзы плянуецца сабраць гуманітарную дапамогу для дзяцей зь сем’яў загінулых ці параненых у зоне антытэрарыстычнай апэрацыі, для дзяцей зь сем’яў вымушаных перасяленцаў і ўцекачоў.

Уся сабраная дапамога і сродкі будуць перададзены валянтэрам з арганізацыі «Гуманiтарны маршрут „Беларусь — АТА“», якія возьмуць удзел у вечарыне.

Юлія Сьцяпанава заклікала дапамагчы дзіцячым адзеньнем і абуткам, дзіцячым харчаваньнем, альбомамі для маляваньня, сшыткамі ды іншымі рэчамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG