Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч зноў кліча на перадвыбарчы сход — абмеркаваць вынікі праўленьня Лукашэнкі


Мікалай Статкевіч падчас пікету ў Менску, 10 верасьня 2015 году

Мікалай Статкевіч падчас пікету ў Менску, 10 верасьня 2015 году

Экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта 2010 году, былы палітвязень Мікалай Статкевіч абвясьціў правядзеньне чарговага сходу выбарцаў на 23 верасьня ў Менску на плошчы Свабоды.

«Цяпер iдзе афiцыйная агiтацыйная кампанiя ў сувязi з прэзыдэнцкiмi „выбарамi“, падчас якой грамадзяне маюць права зьбiрацца i абмяркоўваць „кандыдатаў“ i iх праграмы.

У сувязi з гэтым запрашаю ўсiх, каго цiкавiць лёс нашай краiны, на сход выбаршчыкаў, якi пачнецца ў сераду, 23 верасьня, у 18.00 у Менску на плошчы Свабоды. Сход будзе прысьвечаны абмеркаваньню вынiкаў болей чым 21-гадовай дзейнасьцi Аляксандра Лукашэнкi, якога я таксама запрашаю на гэта абмеркаваньне», — напісаў Мікола Статкевіч у Фэйсбуку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG