Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці ў Марыюпалі вучацца вызначаць замініраваныя месцы


Вольга Самойлава.
Вольга Самойлава.

У Марыюпалі, як і ва ўсёй Украіне, пачаўся новы навучальны год. За парты ў 70 гарадзкіх школах селі больш за 30 тысяч вучняў. Амаль паўтары тысячы зь іх — гэта ўцекачы з акупаванага Данбасу.

Падручнікі і школьныя прылады вымушаным перасяленцам дапамаглі набыць марыюпальскія валянтэры. Рысай ваеннага часу сталі абавязковыя ўрокі па вызначэньні замініраваных месцаў і не разарваных снарадаў. За час баёў у Данецкай вобласьці загінулі 48 дзяцей, у Марыюпалі падчас абстрэлаў мікрараёна Ўсходні і пасёлка Сартана былі параненыя сем дзяцей і загінула адно. Пра тое, што думаюць і адчуваюць школьнікі і іх настаўнікі ў прыфрантавым Марыюпалі, карэспандэнту Радыё Свабода распавяла дырэктар прыватнай школы «Лінгва-XXI стагодзьдзе» Вольга Самойлава.

РС: Як дзеці ў Марыўпалі ўспрымаюць падзеі гэтага і мінулага году?

Вольга Самойлава: Вядома, цяжка ўспрымаюць. Дзіцячая псыхіка вельмі няўстойлівая. Вядома, многае залежыць ад таго, як успрымае ўсе гэтыя падзеі — вайну, абстрэлы — сям’я дзіцяці, наколькі яна тлумачыць дзіцяці іх сутнасьць. Але, калі дзіця ўжо бачыла ўсё на свае вочы, калі

А ёсьць яшчэ дзеці, якія сталі інвалідамі, як напрыклад, маленькая Мелані Абдурашытава, якая засталася бяз ножкі пасьля абстрэлу Ўсходняга.

гэта яно адчула — як у нас, напрыклад, было ў студзені сёлета пры абстрэле мікрараёна Ўсходні, калі проста дзяцей хапалі ў абярэмкі, кідалі ў машыны і зьязджалі — то, вядома, такое дзіцяці забыць няпроста. Магчыма, дзеці потым гэта ўсё і забудуць, але толькі калі ў іх у сям’і няма рэальных страт. А ўявіце, якая колькасьць дзяцей засталася бяз татаў, без старэйшых братоў, магчыма, безь дзядуляў. У нас у школе таксама ёсьць два такія дзіцяці — у аднаго дзядуля, а ў другога бацька загінулі ў АТО. Іх сем’і — а гэта рэлігійныя сем’і — сваёй сапраўднай верай здолелі, можа быць, неяк згладзіць гэтыя цяжкія моманты, дзеці ня сталі неадэкватнымі, але я думаю, што гэтыя шнары застануцца. А ёсьць яшчэ дзеці, якія сталі інвалідамі, як напрыклад, маленькая Мелані Абдурашытава, якая засталася бяз ножкі пасьля абстрэлу Ўсходняга. Не, забыць усё гэта, баюся, будзе вельмі цяжка.

РС: Эмацыйна цяжэй за ўсё было ў тыя месяцы, калі гораду пагражаў наўпроставы напад?

Вольга Самойлава: Я заўсёды лічыла, што Марыюпаль не здадуць. Хоць месяцы, пачынаючы са жніўня 2014 году, былі страшныя. Трыццаць

Іншыя дзеці прыходзілі ў школу са сьлязьмі і, рыдаючы, пыталіся: «Вольга Іванаўна, нас здадуць ці не?» Мы ўсе баяліся.

адсоткаў дзяцей з нашай школы зьехалі, сярод іх былі і тыя, хто раней перабраўся ў горад з акупаваных раёнаў Данбасу. Іншыя дзеці прыходзілі ў школу са сьлязьмі і, рыдаючы, пыталіся: «Вольга Іванаўна, нас здадуць ці не?» Мы ўсе баяліся. Зіму і восень пражылі проста жудасную. Кожны дзень нашы палітыкі, вайскоўцы, аналітыкі гаварылі розныя рэчы — пра тое, што Пуціну трэба прасекчы калідор у Крым і таму горад будуць браць штурмам. Называлі розныя тэрміны — што будуць браць да Новага году, пасьля вясновай бездаражы, потым да Вялікадня, потым да 1 траўня, да 9 траўня... Словам, нас без канца трымалі ў стане найвышэйшага напружаньня! Потым паціху пачалі казаць, што тут шмат нашых войскаў, што пабудаваны магутныя ўмацаваньні і горад не здадуць.

РС: Пра што вы, настаўнікі, гаворыце зь дзецьмі, як тлумачыце ім падзеі, што адбываюцца?

Мы гаворым ім так: дзеці, гэта вельмі складаны працэс. Мы не выхоўваем у іх нейкую нянавісьць да расейскай дзяржавы

Вольга Самойлава: Мы гаворым ім так: дзеці, гэта вельмі складаны працэс. Мы не выхоўваем у іх нейкую нянавісьць да расейскай дзяржавы, мы спрабуем ім растлумачыць, што гэта вельмі складаныя палітычныя, гістарычныя падзеі, якія рана ці позна скончацца мірам. Але пры гэтым гаворым ім пра тое, што справядлівасьць і праўда — на нашым баку, таму што ня мы пачыналі гэтую вар’яцкую вайну. І, вядома, праводзім зь дзецьмі патрыятычныя мерапрыемствы, часта зьбіраем ў школе дапамогу вайскоўцам, перадаем яе валянтэрам, якія затым адвозяць яе на блёкпасты.

РС: Давайце вернемся да самага пачатку падзей — калі ў горад толькі-толькі прыйшлі «дэнээраўцы». У свой першы прыезд у Марыюпаль, у красавіку летась я бачыў нямала падлеткаў сярод сэпаратыстаў, якія захапілт гарсавет. Было адчуваньне, што гарадзкая моладзь раскалолася — адны падлеткі з захапленьнем гулялі ў «абарону» гарсавету, штурмавалі казармы Нацгвардыі, іншыя пачалі дапамагаць ўкраінскай арміі, адвозіць прадукты і іншую дапамогу на блёкпасты Ўзброеных сілаў Украіны...

Вольга Самойлава: Я захоплены сепаратыстамі гарвыканкам абыходзіла дзясятай дарогай. Гэта былі азлобленыя, перакошаныя твары, ні адной усьмешкі, там наогул ніякай інтэлігентнасьцю нават ня пахла. А гэтыя падлеткі з тварамі, заслоненымі хусткамі, у гарвыканкаме — сярод іх было нямала, паводле нашых здагадак, маладых крымінальнікаў з данбаскіх калёній для малалетніх. І яны швэндаліся па ўсім горадзе. Памятаю, калі 9 траўня 2014 году я, мой сын, мой брат і яго жонка, усе дарослыя, нармальныя людзі, выйшлі ў цэнтар гораду, у мяне сэрца было ў пятках, хоць я не палахлівая. Мне

Я захоплены сепаратыстамі гарвыканкам абыходзіла дзясятай дарогай. Гэта былі азлобленыя, перакошаныя твары, ні адной усьмешкі, там наогул ніякай інтэлігентнасьцю нават ня пахла

здавалася, што нас дзе-небудзь прыб’юць. Гэтыя падлеткі сядзелі на ўсіх скрыжаваньнях, залівалі ў бутэлькі гаручую сумесь, гэта была поўная анархія. Міліцыі няма, нікога няма... Але нашы дзеці, вучні са звычайных школаў ва ўсёй гэтай вакханаліі ня ўдзельнічалі, можа, толькі за выключэннем нейкіх адзінкавых выпадкаў.

РС: А што можна сказаць пра настроі настаўнікаў у горадзе? Гэта дарослыя людзі, якія сфармаваліся, якія маюць свой пункт гледжаньня. Як яны былі настроены раней і як цяпер?

Вольга Самойлава: Розніца ў настроях сярод нашых настаўнікаў, думаю, у сярэднім такая ж, як і па ўсім горадзе. Паводле майго асабістага адчуваньня, у Марыюпалі на сёньняшні дзень прыкладна трыццаць адсоткаў насельніцтва — гэта патрыёты Украіны, якія гатовыя многае звыцерпець, каб дамагчыся міру і ні ў якім разе не ісьці ў гэтую жахлівую, барбарскую, беспэрспэктыўную, тупіковую «ДНР». Ёсць людзі, якім усё роўна, няхай у нас будзе хоць Зімбабвэ, хоць «Лугандон», яны кажуць — дайце нам хлеба і ўсё. Але ёсьць і тыя, якія мараць, што прыйдзе Расея і яна пабудуе ім тут добрае жыцьцё.

РС: Гэтыя людзі ведаюць, што ў Расеі зачыняюцца школы, ці знаёмыя яны з сытуацыяй у расейскай адукацыі?

Вольга Самойлава: Яны ня хочуць гэтага ведаць — таго, што ім не падабаецца. «Я не хачу дрэнных навін!» — так гэтыя людзі разважаюць. Яны глядзяць расейскае тэлебачаньне — там кажуць, што «ў Расеі ўсё добра, мы першая краіна ў свеце, нічога, што ізаляцыя». Што ж датычыцца нашых настаўнікаў, іх думак пра ўсе гэтыя падзеі... Я скажу пра сябе. Памятаеце, як сказаў Андрэй Макарэвіч — «не пакідае цяжкае адчуваньне, што жыцьцё сваё я пражыў дарэмна». Я вось гэтак жа адчула, калі пачалася вайна. Я падумала: вось, я сорак гадоў працую ў адукацыі, хацела, каб гэтая краіна жыла па-іншаму, каб не было вось гэтай карупцыі, гэтай хлусьні, гэтай крывадушнасьці. Каб Расея і Ўкраіна былі нармальнымі краінамі — адкрытымі, свабоднымі, не мілітарысцкімі.

Яны ня хочуць гэтага ведаць — таго, што ім не падабаецца. «Я не хачу дрэнных навін!» — так гэтыя людзі разважаюць. Яны глядзяць расейскае тэлебачаньне — там кажуць, што «ў Расеі ўсё добра, мы першая краіна ў свеце, нічога, што ізаляцыя».

І калі ўсё гэта адбылося, я спытала сябе: чым жа ты займалася сорак гадоў? Дзе вынік? Ведаеце, я ж таксама жыла ў Расеі, восем гадоў працавала ў Нарыльску, у мяне ў Расеі шмат сяброў, прыяцеляў, проста знаёмых... І я не разумею, як за ўсяго год зь невялікім з адукаванай нацыі, якая чытае, можна было зрабіць такі фэномэн, настолькі павярнуць людзей супраць суседняй краіны.

РС: Ёсць жа прыклад германскай нацыі, вельмі адукаванай, але паддаліся нацыстам.

Вольга Самойлава: Дык мы ж — браты! Так кажуць! Гітлер тады, у 1941 годзе, напаў не на братоў. А мы раптам для расейцаў аказаліся «фашыстамі» і «бандэраўцамі». Хоць у добраахвотніцкіх батальёнах ў нас восемдзесят працэнтаў рускамоўных.

РС: Што ж усё-ткі дапамагае вам, марыюпальцам, перажываць тое, што адбываецца?

Вольга Самойлава: Па-першае, зьявілася нейкая вера ў нашу абарону. А потым, мы ж сочым, як рэагуе на тое, што адбываецца, Захад. Стала зразумела, што наўпроставая атака на Марыюпаль — гэта ўжо тое, усьлед за чым могуць рушыць вельмі жахлівыя санкцыі для Расеі. А калі ў самой Расеі ўсё пачало пагаршацца — падзеньне рубля, эканомікі і іншае, зьявілася нейкая надзея, ва Украіны па меншай меры, што паслабіцца націск Крамля. Але ў мяне няма такога жаданьня, каб было дрэнна расейскаму народу. Мне хочацца, каб вось той крамлёўскай верхавіне было дрэнна, каб іх пакаралі.

Я хацела сказаць ад імя ўсяго ўкраінскага народу і жыхароў гораду Марыюпалю у тым ліку, што мы жывем і марым аб адным — каб на нашай зямлі усталяваўся мір, каб мы перасталі пакутаваць і маральна, і фізычна. Мы ніяк ня можам прызвычаіцца да думкі, што нашы браты і сёстры кожны дзень гінуць на блёкпастах і ў гарадах, пад абстрэламі. З гэтым жыць, паверце, вельмі цяжка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG