Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз працягнуў санкцыі супраць Расеі


Рада Эўразьвязу працягнула на 6 месяцаў адрасныя санкцыі супраць фізычных і юрыдычных асоб з Расеі і ўсходу Ўкраіны. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным камюніке.

Рада ЭЗ прыняла ў панядзелак рашэньне аб падаўжэньні да 15 сакавіка 2016 году дзеяньня санкцыйнага сьпісу, які прадугледжвае індывідуальныя абмежавальныя меры, тэрмін якіх заканчваецца 15 верасьня, супраць расейцаў і прадстаўнікоў структур усходу Ўкраіна, а таксама шэрагу юрыдычных асоб.

Як адзначаецца ў пастанове Рады ЭЗ, апублікаваным у Брусэлі, гэтыя меры распаўсюджваюцца на пэрсон і арганізацыі, якіх Эўразьвяз лічыць датычнымі да дзеяньняў супраць сувэрэнітэту Ўкраіны, яе тэрытарыяльнай цэласнасьці, адзінства і незалежнасьці.

У пастанове паведамляецца пра 149 фізычных і 37 юрыдычных асобаў, на якіх распаўсюджваецца падаўжэньне абмежавальных мер да 15 сакавіка 2016 году. Да гэтага ў «чорным сьпісе» лічыліся 150 фізычных і 37 юрыдычных асоб. У камюніке ўдакладняецца, што характар санкцый — замарожваньне актываў і забарона на візы ў ЭЗ застаецца ранейшы. У Эўразьвязе таксама ня бачаць падстаў скарачаць склад асоб і арганізацый, якія знаходзяцца пад санкцыямі. Але са сьпісу выдаленае адно імя чалавека, які з часу ўвядзеньня санкцыяў памёр.

Прававы акт будзе апублікаваны ў «Афіцыйным часопісе» Эўразьвязу 15 верасьня і ўступіць у сілу ў той жа дзень.

Пра гэта інфармуе Інтэрфакс-Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG