Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль абмяркуе міграцыйны крызіс і мігранцкія квоты


У Брусэлі сёньня пройдзе пасяджэньне міністраў унутраных справаў Эўразьвязу па ўрэгуляваньні міграцыйнага крызысу.

Удзельнікі сустрэчы паспрабуюць зблізіць пазыцыі па пытаньні квотаў на прыём мігрантаў. Асноўная ўвага будзе нададзена прапанове кіраўніка Эўракамісіі Жан-Клёда Юнкера пра расьсяленьне мігрантаў па краінах ЭЗ на працягу двух гадоў.

Выступаючы ў Эўрапалямэнце на мінулым тыдні, Юнкер заявіў, што Эўразьвязу трэба неадкладна прыняць рашэньне аб расьсяленьні 160 тысяч уцекачоў.

З пачатку гэтага году на тэрыторыю ЭЗ прыбылі каля паўмільёна мігрантаў з краінаў Блізкага Ўсходу і Афрыкі.

XS
SM
MD
LG