Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паляцеў у Душанбэ і Сочы

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка накіраваўся з працоўным візытам у Таджыкістан, дзе ён 15 верасьня возьме ўдзел у сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) у Душанбэ.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі.

На пасяджэньні, у прыватнасьці, будуць разгледжаны пытаньні дзейнасьці АДКБ, гаворка пойдзе таксама аб праверцы гатоўнасьці воінскіх кантынгентаў калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня АДКБ, аб арганізацыі кіраваньня войскамі АДКБ, аб складзе і базаваньні калектыўных авіяцыйных сіл.

На разгляд кіраўнікоў дзяржаў вынесены праект пагадненьня аб супрацоўніцтве дзяржаў — сябраў АДКБ у галіне перавозак воінскіх і іншых фармаваньняў, іх рухомай маёмасьці, а таксама прадукцыі вайсковага прызначэньня.

Пасьля Душанбэ Лукашэнка накіруецца з візытам у Расею — на другі Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які пройдзе 17–18 верасьня ў Сочы.

Як паведамляе расейская газэта «Коммерсант» адной з ключавых тэмаў саміту АДКБ будзе пагроза ісламскага фундамэнталізму, зь якой сутыкнуліся краіны Цэнтральнай Азіі. Крыніцы выдання ў АДКБ не выключаюць, што сілы арганізацыі маглі б быць задзейнічаныя ў барацьбе з групоўкай «Ісламская дзяржава» за межамі тэрыторыі чальцоў арганізацыі пры ўмове стварэньня шырокай міжнароднай кааліцыі пад эгідай ААН.

ТАСС нагадвае, што саміт АДКБ у Таджыкістане пройдзе на фоне антытэрарыстычнай апэрацыі супраць групоўкі былога намесьніка міністра абароны гэтай краіны Абдухаліма Назарзода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG