Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Юры Афанасьеў, палітык часоў перабудовы


Юры Афанасьеў

Юры Афанасьеў

Вядомаму палітыку і гісторыку быў 81 год.

Былы рэктар Маскоўскага дзяржаўнага гісторыка-архіўнага інстытута, заснавальнік і прэзыдэнт Расейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта Юры Афанасьеў у канцы 1980-х гадоў апублікаваў шэраг артыкулаў з крытыкай становішча ў гістарычнай навуцы.

У 1989 годзе ён быў абраны народным дэпутатам СССР. У 1990-м выйшаў з КПСС, сябрам якой быў з 1954 году. Афанасьеў — адзін са стваральнікаў і сустаршыня руху «Дэмакратычная Расея». Ён стаў у апазыцыю ў дачыненьні да Міхаіла Гарбачова, асудзіўшы пракамуністычную частку Зьезду народных дэпутатаў СССР як «агрэсіўна-паслухмяную большасьць».

У пачатку 1992 году Афанасьеў прыпыніў сваё сяброўства ў кіраўніцтве Руху на знак нязгоды з палітыкай яго кіраўніцтва. У чэрвені 1993 году Юры Афанасьеў абвясьціў пра свой сыход з палітыкі.

Афанасьеў неаднаразова выступаў на Радыё Свабода.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG