Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне заявілі пра доказы ўдзелу расейскага Генштабу у вайне на Данбасе і Крыме


Галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціас.
Галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціас.

З такой заявай выступіў галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціас.

Галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціас заявіў, што ўкраінскі бок мае доказы справаздачы начальніка Генштабу Расеі Валерыя Герасімава вышэйшаму кіраўніцтву краіны аб выкананьні ваеннай апэрацыі ў Крыме і далейшых ваенных дзеяньнях ва Ўкраіне.

«Мы маем дакумэнтальныя тэхнічныя доказы справаздачы начальніка Генштабу Расейскай Фэдэрацыі вышэйшаму кіраўніцтву Расеі аб выкананьні ваеннай апэрацыі ў Крыме, яго акупацыі і далейшых ваенных дзеяньнях. Гэта ягоны голас», — паведаміў Маціос у эфіры кіеўскага «Радыё Весці», у інтэрвію журналісту Паўлу Шарамету.

Раней Анатоль Маціас заяўляў аб датычнасьці начальніка Генштабу Расеі Валерыя Герасімава да распальваньня вайны на тэрыторыі Ўкраіны.

У пачатку жніўня гэтага года начальнік галоўнага сьледчага ўпраўлення СБУ Рыгор Астафійчук заявіў, што Служба бясьпекі Ўкраіны падазрае і абвясьціла ў вышук начальніка Генеральнага штабу Ўзброеных сіл Расеі Валерыя Герасімава, а таксама дзесяць вайсковаслужбоўцаў Узброеных сіл Расеі за арганізацыю і разьвязваньне ўзброенага канфлікту на тэрыторыі Ўкраіны.

Пасьля ў Мінабароны Расеі назвалі гэтую заяву беспадстаўнай і заявілі, што ім «нічога не вядома аб паведамленьнях аб падазрэньні расейскім вайскоўцам».

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў падтрымцы прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае, заяўляючы, што на Данбасе няма расейскіх вайскоцаў, хоць ёсьць «добраахвотнікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG