Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэская паліцыя ўзмацняе кантынгент на мяжы з Аўстрыяй


Кіраўнік чэскай паліцыі Томаш Тугі і міністар унутраных справаў Мілан Хованэц

Кіраўнік чэскай паліцыі Томаш Тугі і міністар унутраных справаў Мілан Хованэц

Паліцыя Чэскай Рэспублікі з прычыны крызісу з уцекачамі павялічвае колькасьць паліцыянтаў на мяжы з Аўстрыяй.

Далейшыя дзеяньні будуць залежаць ад колькасьці мігрантаў, якія скіроўваюцца да Чэхіі. Гэтыя захады зьвязаныя з аднаўленьнем кантролю на нямецка-аўстрыйскай мяжы, пацьвердзіла Міністэрства ўнутраных справаў Чэхіі і чэская паліцыя.

Чэскі прэм’ер Богуслаў Собатка заявіў, што чакаў гэткага кроку Нямеччыны.

Міністар унутраных справаў Чэхіі Мілан Хованэц зьвярнуў увагу на тое, што Чэхія цяпер застаецца адзінай транзітнай краінай для тых, хто з Аўстрыі ня зможа праехаць у Нямеччыну.

«Мы зробім усё дзеля таго, каб паслаць ясны сыгнал, што мы будзем на сваіх межах выконваць эўрапейскія законы і дублінскія пагадненьні. Мы максымальна ўзмоцнім эфэктыўнасьць нашых людзей на мяжы так, каб быць у стане вяртаць мігрантаў у Аўстрыю дакладна паводле эўрапейскіх законаў», — сказаў міністар у чэскай тэлевізіі.

XS
SM
MD
LG