Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данія падымала зьнішчальнікі на перахоп бамбавікоў РФ


Зьнішчальнік F-16
Зьнішчальнік F-16

Два дацкія зьнішчальнікі F-16 былі паднятыя ў паветра для магчымага перахопу двух расейскіх стратэгічных бамбавікоў у непасрэднай блізкасьці ад паветранай прасторы краіны, перадае РИА «Новости» са спасылкай на АР.

Паводле прадстаўніка ўзброеных сіл Даніі маёра Эрыка Ботгера, інцыдэнт адбыўся ў чацьвер 10 верасьня. Расейскія бамбавікі Ту-22М у паветраную прастору Даніі не ўрываліся, аднак адпраўка зьнішчальнікаў бывае «нармальнай працэдурай» для сытуацый, калі да паветранай прасторы краіны набліжаюцца замежныя самалёты.

Ботгер падкрэсьліў, што, зь яго гледзішча, у гэтым эпізодзе не было «нічога драматычнага».

Раней на гэтым тыдні паведамлялася, што Вялікабрытанія падняла ў паветра зьнішчальнікі каралеўскіх ВПС Typhoon для суправаджэньня двух расейскіх бамбавікоў Ту-160, якія зьявіліся паблізу паветранай прасторы краіны.

Авіяцыя НАТО ўсё часьцей зьвяртаецца да такога сродку, як суправаджэньне расейскіх самалётаў на фоне напружанасьці паміж Захадам і Масквой з-за крызісу ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG