Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будапэшт. Уцёкі ад вайны

Праз вакзал Келеты ў вугорскім Будапэшце, зь якога цягнікі выпраўляюцца ў Прагу і Вену, толькі за адзін дзень 9 верасьня, па прызнаньні валанцёраў, прайшло больш за 3 з паловай тысячы ўцекачоў. У асноўным гэта людзі з Сырыі, Афганістану і іншых краін, дзе альбо вядуцца ваенныя дзеянні, альбо эканоміка разбурана вайной. Эканамічны фактар сапраўды адыгрывае такую самую ролю, як і выратаваньне жыцьцяў - уласнай і сваіх дзяцей. Да 15 верасьня ў Будапэшце чакаюць значнага павелічэньня колькасьці ўцекачоў, паколькі ўсе ў лягеры ўпэўненыя - да гэтага тэрміну Вугоршчына закрые для прыбылых мяжу з Сэрбіяй. Уцекачы будуць вымушаныя альбо застацца ў ёй, альбо рызыкаваць свабодай і пераходзіць мяжу ўжо зусім нелегальна. Фотарэпартаж карэспандэнта Расейскай службы Радыё Свабода з Будапэшту

XS
SM
MD
LG