Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Ганчарэнка будзе працаваць у маскоўскім ЦСКА


Віктар Ганчарэнка

Віктар Ганчарэнка

Вядомы беларускі футбольны трэнэр Віктар Ганчарэнка ўвайшоў у трэнэрскі штаб маскоўскага ЦСКА.

«У цяперашняй сытуацыі, калі нашаму трэнэрскаму штабу прыходзіцца працаваць, па сутнасьці, на „чатыры фронту“, кіраўніцтва ПФК ЦСКА палічыла, што камандзе патрэбна падтрымка. І мы ўдзячныя Віктару Міхайлавічу, які прыняў прапанову нашага клюбу», — гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйным сайце ЦСКА.

38-гадовы Ганчарэнка атрымаў вядомасьць як трэнэр БАТЭ. З барысаўскім клюбам ён 6 разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі і некалькі разоў выводзіў клюб у Лігу чэмпіёнаў. Затым Ганчарэнка працаваў у расейскіх клюбах «Кубань» і «Урал». Маскоўскі ЦСКА зараз лідзіруе ў чэмпіянаце Расеі і зьяўляецца ўдзельнікам групавога турніру Лігі чэмпіёнаў. Галоўны трэнэр ЦСКА Леанід Слуцкі таксама ўзначальвае зборную Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG