Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віктару Цярэшчанку адмовілі ў крымінальнай справе па факце атручваньня маркоўным фрэшам


Віктар Цярэшчанка ў шпіталі, архіўнае фота

Віктар Цярэшчанка ў шпіталі, архіўнае фота

Былы патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Цярэшчанка атрымаў адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце інцыдэнту ў кафэ «Грунвальд».

Пра гэта паведамляе сайт belprauda.org.

Канчатковы дыягназ, які паставілі Цярэшчанка лекары і які быў зафіксаваны ў пастанове пра адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы — «востры ацёк Квінке, паляпшэньне». (Ацёк Квінке — паталёгія, якая звычайна зьяўляецца алергічнай рэакцыяй, якая характарызуецца ацёкам сьлізістых абалонак, падскурнай клятчаткі і скуры на твары і шыі).

Між тым, Цярэшчанка і яго паплечнікі ўпэўнены, што ён быў наўмысна атручаны. Сябра ініцыятыўнай групы Цярэшчанка Сяргей Скрабец заявіў belprauda.org, што адмова міліцыі расьследаваць атручэньне Цярэшчанка яго каманда зьвязвае з тым, што за злачынствам стаяць спэцслужбы.

Віктара Цярэшчанку 28 жніўня даставілі ў шпіталь з кавярні «Грунвальд», што на вуліцы Карла Маркса ў цэнтры Менску. Там ён замовіў сабе сьвежавыціснуты маркоўны сок зь вяршкамі, пасьля чаго ў Цярэшчанкі пачалася моцная адмоўная рэакцыя арганізму, зьявіўся ацёк, здранцьвеньне твару і вачэй.

Лідзія Ярмошына ў інтэрвію тэлеканалу «Беларусь −1» назвала гісторыю з атручваньнем Цярэшчанкі ў менскай кавярні «рэклямным трукам».

XS
SM
MD
LG