Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Несьцярэнка: Трэба рабіць усё магчымае для пашырэньня беларускай прасторы


Стваральнік гуртоў «White Night Blues» і «Nestary Band», аўтар кнігі «Звычайны шоў-бізнэс», літаратар, музыка і перакладчык песенных хітоў Юры Несьцярэнка заахвочвае папулярных замежных аўтараў сьпяваць па-беларуску.

Цягам цэлага году мы зрабілі дастаткова шмат прэзэнтацый «Школьнага альбому». Былі пэўныя вынікі. Скажам, на выпускным балі для ўсяго раёну ў бялыніцкім Цэнтры культуры гучалі і нашы песьні. На жаль, у тых жа Бялынічах на сёньня няма ніводнай беларускай школы. Ствараючы альбом, мы ўсё ж разьлічвалі на большую цікавасьць з боку настаўнікаў. Але — такая на сёньня сытуацыя. Усе ж ведаюць Ялінку Салаўёву з Магілёва, якая займаецца адна ў беларускамоўнай клясе. Ужо дзеля яе адной варта выдаваць такія альбомы. Увогуле, трэба рабіць усё магчымае для пашырэньня беларускай прасторы.

XS
SM
MD
LG